Статкевіч размаўляў з мінчукамі больш за дзве гадзіны
Мікалай Статкевіч надоўга затрымаўся каля ГУМа пасля афіцыйнага завяршэння пікета. Мінакі не адпускалі экс-кандыдата ў прэзідэнты 2010 года, размаўляючы з ім. Як адзначае карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, Статкевіч заставаўся каля ГУМа дзве гадзіны 15 хвілін.
Нагадаем, што сёння ўвечары Статкевіч разам з экс-кандыдатам 2010 года Уладзімірам Някляевым і лідарам АГП Анатолем Лябедзькам правялі несанкцыяваны пікет у цэнтры Мінску. Апазіцыянеры прапанавалі грамадзянам 11 кастрычніка ісці не на выбарчыя ўчасткі, а на рыбалку ці ў лес у грыбы.