СТБ: украінскі верталёт заляцеў у паветраную прастору Беларусі
Паветраную прастору Беларусі парушыў верталёт памежнай службы Украіны, перадае тэлеканал СТБ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, парушэнне было ненаўмыснае. Афіцыйнага каментара ад Дзяржаўнага памежнага камітэта пакуль няма.
БЕЛТА ўдакладняе, што інцыдэнт адбыўся 4 снежня каля 12-й у раёне пункту пропуску "Новая Рудня". Верталёт паглыбіўся ў прастору Беларусі на 1 кіламетр.
Не выключана, што верталёт лятаў у рамках вучэнняў, якія ўкраінскія сілавікі праводзяць каля беларускай мяжы, каб запабегчы распаўсюду міграцыйнага крызісу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.