Суд над арт-менеджарам Уладзімірам Булаўскім прызначаны на 15 траўня
Уладзімір Булаўскі / vitebskspring.org
Палітвязня Уладзіміра Булаўскага вінавацяць у "неаднаразовым парушэнні парадку масавых мерапрыемстваў" (арт 342-2 КК). Суд над ім прызначаны на 15 траўня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Разглядаць справу віцебскага арт-менеджэра і музыку будуць у судзе Першамайскага раёна Віцебска. Судзіць яго будзе Міхаіл Юрчанка.
Як адзначаюць праваабаронцы, пачаць крымінальную справу паводле арт. 342-2 КК могуць, калі чалавека двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП "несанкцыянавае пікетаванне", а потым цягам года зноў затрымалі за "пікет".
Булаўскага затрымалі на пачатку ліпеня 2022 года перад канцэртам "Купальскае кола" ў Сянне.
Еўрарадыё паведамляла, што нядаўна ў Булаўскага памёр бацька, але развітацца з ім сына не адпусцілі. Палітвязню не прапускаюць амаль ніводнай весткі з волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.