Суд над Ірынай Халіп (фотарэпартаж)
19 ліпеня суд Партызанскага раёна Мінска зняў з журналісткі пакаранне за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.
З траўня 2011 года Ірына Халіп — журналістка "Новай газеты" і жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава — жыла пад пастаянным наглядам супрацоўнікаў міліцыі. За ўдзел ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.
Ірыну Халіп вызвалілі ад пакарання (трансляцыя з суда, фота, відэа)
Еўрарадыё падрыхтавала для вас фотарэпартаж з суда:
За некалькі хвілін да паседжання. Побач з Ірынай Андрэй Дзмітрыеў.
У залі суда з Уладзімірам Някляевым.
Заля была запоўненая цалкам. Родныя Ірыны Халіп.
У залі суда.
Ірына расказвае журналістам, што адбывалася ў кабінеце суддзі.
Суддзя Рыта Шаграй выходзіць у свой пакой для разгляду хадайніцтва.
Ірыны Халіп з адвакатам.
Пасля прысуду.