Суд разгледзіць справу Ірыны Халіп раніцай 19 ліпеня

У траўні 2011 года Ірыну Халіп прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. З таго часу яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22:00.

16 ліпеня Ірыне Халіп паведамілі, што паўторны разгляд яе справы прызначаны на 9:30 19 ліпеня. Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

"Адтэрміноўка прысуду сканчаецца 21 ліпеня. Але гэта нядзеля, так што тэарэтычна паседжанне павінна адбыцца не пазней за наступную пятніцу, 19 ліпеня", прагназавала раней Ірына Халіп.

Фота: "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі