Святлана Алексіевіч распавяла, што піша кнігу пра беларускія пратэсты

 Святлана Алексіевіч /  TUT.BY
 Святлана Алексіевіч /  TUT.BY

Святлана Алексіевіч у гутарцы з журналістам Gazeta Wyborcza распавяла пра тое, калі яна збіраецца назад у Беларусь (у верасні 2020-га  Алексіевіч выехала ў Германію). Па словах нобелеўскай лаўрэаткі яна прыняла для сябе рашэнне жыць ў эміграцыі. Таксама яна прызналася, што зараз піша кнігу пра беларускія пратэсты. 

«Калі б я вярнулася, мяне б чакаў лёс Аляксея Навальнага. Зараз я не магу вярнуцца на радзіму, пакуль ва ўладзе Лукашэнкі і яго людзі. Таму чаканне новай сустрэчы з Мінскам я буду марнаваць на тое, каб напісаць кнігу, як гэта адбылося, што людзі сказалі: "Хопіць", сусед выступіў супраць суседа. Пра тое, што ў нашых турмах сёння катуюць людзей, як калісьці ў лагерах ".

Алексіевіч успомніла нядаўні інцыдэнт, які адбыўся ў аэраппорце Берліна 14 ліпеня. Тады пісьменніцу затрымалі з-за падазрэння, што ў яе сумцы знаходзіцца бомба. Выбухоўку не знайшлі, Алексіевіч спазнілася на самалёт і вярталася ў Польшчу на машыне. Па словах пісьменніцы, яна ставіцца да гэтай гісторыі з іроніяй і схільная думаць, што гэта было супадзенне, а не зрэжысаваная акцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі