Сям'і жанчыны, загінулай падчас салюту ў Мінску, выплацяць Br25,5 тыс

Сям'і жанчыны, загінулай падчас салюту ў Мінску, выплацяць Br25,5 тыс

Сям'і жанчыны, якая загінула падчас святочнага салюта на Дзень Незалежнасці ў Мінску, выплацяць кампенсацыю ў памеры 1000 базавых велічынь або 25,5 тысячы рублёў. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак падчас наўпроставай тэлефоннай лініі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Кіраўнік горада заявіў, што падтрымка пацярпелых ажыццяўлялася з 4 ліпеня. Загінулую жанчыну пахавалі за кошт бюджэта горада. Таксама з бюджэту выплацяць кампенсацыю яе сям'і. Што да іншых пацярпелых, то людзям з цяжкімі траўмамі дадуць па 100 базавых велічыняў (2500 рублёў), сярэдняй ступені — 50 (1250 рублёў), лёгкай — 20 (510 рублёў). Гэтыя грошы выдзеляць з рэзервовага фону Мінгарвыканкама.

За кошт горада аднаўлялі вокны дамоў, дзе выбуховай хваляй выбіла шкло. Працы выконвала камунальнае прадпрыемства "Мінскрэмбуд".

Увечары 3 ліпеня падчас святочнага салюта на Дзень Незалежнасці ўзарваліся салютныя ўстаноўкі. Асколкі ад іх разляцеліся ў розныя бакі і трапілі ў гледачоў. Адна жанчына загінула, яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні. Выбуховай хваляй пашкодзіла вокны ў навакольных дамах.

Заведзеная крымінальная справа, па якой затрыманыя двое падазраваных.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі