Сям’я апазіцыянера Дашкевіча праз торт абвясціла, што чакае новае дзіця (фота)
Вядомыя дзеячы апазіцыйнага руху Наста і Зміцер Дашкевічы ўжо 8 месяцаў чакаюць другое дзіця. Яны старанна хавалі інфармацыю пра гэта і абвесцілі яе толькі 6 лютага на сяброўскай “Вечарыне адкрыцця”. Пол другога дзіцяці ў сям'і Дашкевічаў “паведамляў” торт.
Для сяброўскай “Вечарыны адкрыцця” быў падрыхтаваны спецыяльны торт, разрэзаўшы які, па колеру начыння, можна здагадацца, які пол у дзіцяці. На сустрэчу Дашкевічы запрасілі самых блізкіх сяброў.
Гэтая традыцыя з'явілася не так даўно ў ЗША, але ўжо дастаткова добра прыжылася. Лекар, які робіць ультрагук, не паведамляе пол дзіця будучым бацькам, а піша яго на паперцы і запячатвае ў капэрту. Будучыя бацькі аддаюць яго пекару, які павінен спячы торт.
У прызначаны дзень сябры і сваякі збіраюцца на свята, якое называецца “Gender reveal party” (Вечарына адкрыцця пола), дзе ўрачыста разразаюць торт. Калі начынне торта ружовае, будзе дзяўчынка. Калі блакітная — хлопчык, піша “Наша Ніва”.
У Дашкевічаў начынне было блакітным. Нарадзіць Наста Дашкевіч мае ў пачатку сакавіка.
Наста і экс-палітвязень Зміцер Дашкевічы распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 года, а ўрачыста пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013. Яны ўжо маюць дачку.