Сяргею Парсюкевічу неабходная аперацыя
Віцебскаму прадпрымальніку Сяргею Парсюкевічу, які цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, неабходная аперацыя ў сувязі з паліпозам. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката Веру Страмкоўскую. Па яе словах, асуджаны ўжо напісаў заяву пра датэрміновы, да ўступлення прысуду ў законную сілу, перавод са следчага ізалятара ў калонію, бо толькі адтуль яго могуць накіраваць на аперацыю ў лякарню.
Нагадаем, што С.Парсюкевіча асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў збіцці супрацоўніка мінскага ізалятара Аляксандра Дулуба. Суд адбыўся 23 красавіка. Сам прадпрымальнік віны не прызнаў.