Сёння гуляюць нацыянальныя футбольныя зборныя Беларусі і Чарнагорыі
Таварыская гульня пачнецца ў сераду, 14 жніўня, у 18.30 на жодзінскім стадыёне "Тарпеда".
Тэлеканал "Беларусь-2" пакажа матч футбольных зборных не ў жывым эфіры — пачатак трансляцыі будзе ссунуты на паўгадзіны і пачнецца ў 18.55, інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, на гэты матч галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў (на здымку) выклікаў 22 гульца:
брамнікі: Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Аляксандр Гутар ("Дынама", Мінск);
абаронцы: Алег Вераціла, Віталь Трубіла (абодва — "Дынама", Мінск), Максім Жаўнерчык ("Кубань", Краснадар, Расія), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар"), Ягор Філіпенка (БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Верхаўцоў (Крылы Саветаў");
паўабаронцы: Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў"), Сяргей Кісляк ("Рубін", Казань, Расія), Андрэй Чухлей ("Урал", Екацярынбург, Расія), Аляксандр Валадзько, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Глеб (усе — БАТЭ), Антон Пуціла ("Волга", Ніжні Ноўгарад, Расія), Павел Сітко, Сяргей Балановіч (абодва — "Шахцёр", Салігорск), Цімафей Калачоў ("Растоў", Растоў-на-Доне, Расія), Рэнан Брэсан ("Аланія", Уладзікаўказ, Расія);
нападаючыя: Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў"), Максім Скавыш ("Балтыка", Калінінград, Расія).
З-за траўмы не згуляе нападаючы Віталь Радзівонаў, а таксама абаронца Максім Бардачоў, які толькі днямі з БАТЭ перайшоў у расійскі клуб "Томь".
БЕЛТА нагадвае, што 6 верасня нацыянальная футбольная зборная Беларусі правядзе ў Жодзіне таварыскі матч з камандай Кыргызстана. 10 верасня ў Гомелі беларуская дружына згуляе адборачны матч чэмпіянату свету 2014 года з камандай Францыі, а 11 кастрычніка сустрэнецца са зборнай Іспаніі ў гасцях.
Фота — goals.by