Сёння мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Лакаматывам"
Беларускі клуб правядзе чарговы матч у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
3 снежня хакеісты мінскага "Дынама" правядуць гасцявы матч чэмпіянату КХЛ. У Яраслаўлі яны згуляюць з мясцовым "Лакаматывам", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 5".
Нагадаем, у канферэнцыі "Захад" дынамаўцы займаюць сёмае месца, у іх 49 ачкоў пасля 31 матча, "Лакаматыў" займае восьмы радок у турнірнай табліцы — 48 ачкоў пасля 32 гульняў.
Фота — ХК "Дынама-Мінск"