Сёння пачалася праверка боегатоўнасці Узброеных Сілаў Беларусі (відэа)

Галоўнай мэтай праверкі з'яўляецца вызначэнне здольнасцяў органаў вайсковага кіравання, камандзіраў кіраваць падначаленымі вайсковымі часткамі і падраздзяленнямі. Сур'ёзную ўвагу будуць надаваць праверцы гатоўнасці ўзбраення і тэхнікі да баявога выкарыстання.



"Интерфакс-Запад" адзначае, што асаблівасцю пастаўленай задачы з'яўляецца тое, што ўпершыню на баявое дзяжурства па Супрацьпаветранай абароне будзе пастаўленая зенітная ракетная батарэя "Тор-М2". Раней гэты комплекс быў апрабаваны падчас правядзення баявой стральбы на палігоне "Ашулак" у Расіі.



У Мінабароны паведамілі, што напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету асаблівую ўвагу звернуць на арганізацыю аховы аб'ектаў, транспартных камунікацый і ўчасткаў дзяржаўнай мяжы.



Нагадаем, задачу правесці раптоўную праверку Узброеных Сілаў краіны 16 студзеня паставіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што яна не павінна мець фармальны характар.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі