Сёння пройдзе паўфінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" — "Рэал"

Сёння пройдзе паўфінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" — "Рэал"

У аўторак, 26 красавіка, у Манчэстары пройдзе першы паўфінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" "Рэал". Ён пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2". Судзіць паядынак будзе турэцкая брыгада арбітраў, галоўны арбітр — Джунейт Чакыр.  

Другі паўфінальны матч паміж камандамі пройдзе ў Мадрыдзе 4 траўня.

У іншай паўфінальнай пары будуць змагацца за выхад у фінал "Баварыя" і "Атлетыка". Матчы пройдуць 27 красавіка (у Мадрыдзе) і 3 траўня (у Мюнхене). Фінал адбудзецца 28 траўня ў Мілане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі