Сёння вызначыцца яшчэ адзін удзельнік фэсту “Дзень радыё”!
У галасаванні ўдзельнічаюць 5 гуртоў: "Мутнаевока", ZnaROCK, Amaroka, Hurma і Martin S.
Яшчэ адзін удзельнік фестывалю “Дзень радыё”, які адбудзецца 6 траўня ў мінскім клубе Re:Public, вызначыцца сёння падчас інтэрнэт галасавання на нашым сайце. На раніцу 3 траўня ў лідарах апынуліся гурты "Мутнаевока" ды ZnaROCK, але прыхільнікі Amaroka, Martin S ды HURMA актывізуюцца!
Папярэднія вынікі выглядаюць такім чынам:
“Мутнаевока” – 31,6%
ZnaROCK – 29,4%
Martin S – 24,3%
Hurma – 10,5%
Amaroka - 4,2%
Калі ты яшчэ не удзельнічаў у галасаванні, але хочаш дапамагчы камусьці з музыкаў патрапіць у фестывальны лайн-ап — зрабі гэта сёння да 18:00.
Нагадаем, 6 траўня ў клубе Re:Public пройдзе фэст “Дзень радыё”. Пасля доўгага перапынку на вялікую сцэну вяртаюцца Neuro Dubel і “Крама”. Іх падтрымаюць:B:N: і Pomidor/OFF.
Квіткі можна набыць ў клубе Re:Public, ГЦ "Купалаўскі" (19-ы павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў ды на сайтах ticketpro.by і kvitki.by.