TikTok у беларусаў стаў больш папулярны, чым Instagram
Колькасць інтэрнет-карыстальнікаў у Беларусі скарачаецца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
TikTok у беларусаў стаў больш папулярны, чым Instagram. Ім карыстаюцца 4 млн 270 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага аналітыкамі DataReportal, We Are Social і Meltwater. Дагэтуль Instagram быў на першым месцы.
У справаздачы адзначаецца, што колькасць інтэрнет-карыстальнікаў у Беларусі скарачаецца другі год запар. Да 2021-га яна толькі павялічвалася.
Больш за 76% карыстальнікаў падчас пошуку ў інтэрнэце аддаюць перавагу Google, а Yandex — амаль 22%. У ТОП-10 запытаў у Google ўвайшлі: надвор'е, перакладчык, навіны, яндэкс, куфар, ютуб, ГДЗ (гатовыя дамашнія заданні), ВК, курсы валют і курс долара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.