Трансляцыя Ціханоўскай сарвала элемент плана "Перамога" — Азараў

Азараў заяўляе пра зрыў плана "Перамога"

Азараў заяўляе пра зрыў плана "Перамога"

Трансляцыя выступу Святланы Ціханоўскай на публічных экранах у Беларусі сарвала адзін з элементаў плана "Перамога". З крытыкай гэтай акцыі выступіла арганізацыя былых сілавікоў BYPOL.

Як паведамлялася раней, 24 лютага ў Беларусі на экранах у публічных месцах паказалі антываенны зварот Святланы Ціханоўскай, у якім яна таксама крытыкавала "выбары". Акцыю зладзіла іншая арганізацыя былых сілавікоў BELPOL. Пасля акцыі ў Беларусі затрымалі некаторых супрацоўнікаў кампаніі, якая абслугоўвае публічныя экраны, але ў BELPOL заяўляюць, што не быў затрыманы ніхто з асобаў, датычных да акцыі.

Калектыў BYPOL 26 лютага заяўляе, што гэтая акцыя мусіла выкарыстоўвацца для плана "Перамога". Таму яны звярнуліся да Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінету з просьбай правесці праверку і пакараць вінаватых у зрыве. Адказным называюць былога ўдзельніка BYPOL, а цяпер прадстаўніка BELPOL Мацвея Купрэйчыка. Ён ведаў пра пункт плана "Перамога", які прадугледжваў трансляцыю выступу Ціханоўскай па ўсіх тэлеканалах Беларусі, і запусціў такі выступ заўчасна.

"Правядзенне гэтай акцыі датэрмінова з'яўляецца сабатажам і зрывам мерапрыемстваў па запуску плана "Перамога". Адзіным вынікам яе правядзення стаў асабісты піяр Мацвея Купрэйчыка і створанай ім арганізацыі Белпол", — гаворыцца ў заяве BYPOL.

У каментары "Белсату" кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў вінаваціць Купрэйчыка ў тым, што ён заўчасна "спаліў" важны канал толькі дзеля свайго піяру. Цяпер давядзецца мяняць і стратэгію плана "Перамога". Доступ да ўнутранай сеткі IP-тэлебачання BYPOL атрымаў улетку 2022 года. Купрэйчык і кіраўнік аддзела кібербяспекі арганізацыі-партнёра былі адказнымі за гэту пункт плана. Меркавалася, што пасля запуску плана "Перамога" на ўсіх каналах выйдзе зварот Ціханоўскай са словамі: "План запушчаны! Беларусы, выходзьце на вуліцы, выконвайце інструкцыі, пачалася рэвалюцыя!".

На думку Азарава, цяпер акцыя прывяла толькі да арыштаў, але не да барацьбы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ў BYPOL папярэджваюць, што цяпер рэжым Лукашэнкі можа пагражаць усім, хто быў у месцах трансляцыі выступу Ціханоўскай, і шукаць іх з дапамой праграмы распазнавання твараў Kipod.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі