Прэмію Сахарава атрымала школьніца Малала Юсуфзай
У чацвер, 10 кастрычніка, Еўрапарламент назваў лаўрэата праваабарончай прэміі за 2013 год.
Сярод прэтэндэнтаў былі і беларускія палітвязні — Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч і Эдуард Лобаў. Свае подпісы пад іх вылучэннем на гэтую прэстыжную прэмію паставілі 40 дэпутатаў Еўрапарламента. Аднак прэмію атрымала пакістанская школьніца-актывістка Малала Юсуфзай. Імя лаўрэата вызначылі лідары палітычных фракцый Еўрапарламента ў рамках сесіі асамблеі ў Страсбургу.
Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.
Фота — AFP, svaboda.org