Trubetskoy апублікаваў канцэртнае відэа на песню "Don't Touch My Bass"

Гурт Trubetskoy падзяліўся канцэртным відэа на песню "Don't Touch My Bass (Live)", знятым кампаніяй Ko&Go падчас прэзентацыі праекта "Lyapis Crew: ТРУбьют" у маскоўскім клубе "RED". Праўда, папярэджваюць музыкі, на ролік накладзены студыйны гук.


На гэтым тыдні Гурт Trubetskoy збіраецца прадставіць музычны фільм "Trubetskoy. The Band", які дэманструе моц і энергетыку жывых выступаў, а таксама дае слова ўсім удзельнікам гурта.


13 лютага Trubetskoy выступіць хэдлайнерам фестывалю Еўрарадыё "Даём рады", які пройдзе ў сталічным клубе Re:Public (пачатак у 18 гадзін). На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" апроч "Трубяцкога" сыграюць Akute, "Разбітае сэрца пацана", "Мутнаевока" і Haina.


Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы.


Кошт квіткоў: Першыя 50 — 170 000 рублёў Наступныя 200 — 210 000 рублёў Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў
Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.


Набыць квіткі можна на кропках продажу:


- ГЦ "Купалаўскі", пав. 19 (час працы: 11.00-19.00, выхадны — панядзелак)


- ГЦ "Рыга", пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных)


- у клубе Re:public


- у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа


- паб-клуб “Графіці”(зав. Калініна, 16)


Крыху пазней яны з’явяцца ў інтэрнэце ў сетках Kvitki.by і Ticketpro.by.


"Даём Рады" у сацыяльных сетках:VK, FB


Даведка: +375 29 6490888  


Інфармацыя: euroradio.fm  


Супрацоўніцтва і акрэдытацыя: [email protected]

Фота: nsn.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі