У 2023 годзе ВУП Беларусі скароціцца на 1% — прагноз ЕБРР

ЕБРР зрабіў прагноз наконт эканомікі ў 2023 годзе / EBRD
ЕБРР зрабіў прагноз наконт эканомікі ў 2023 годзе / EBRD

У 2023 годзе ВУП Беларусі скароціцца на 1%, гаворыцца ў рэгіянальным аглядзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

"Эканоміка Беларусі больш, чым раней, залежная ад расійскай эканомікі. ВУП знізіўся на 4,7% у 2022 годзе і чакаецца, што ён упадзе на 1% у 2023 годзе. Умеранае аднаўленне ў 1,3% прагназуецца ў 2024 годзе", — гаворыцца ў прагнозе ЕБРР.

Дарэчы, паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, які зацвердзілі беларускія ўлады, ВУП сёлета павінен вырасці на 3,8%.

У прагнозе ЕБРР гаворыцца, што ВУП Польшчы сёлета павялічыцца на 1%, Украіны — на 1%. ВУП Расіі знізіцца на 3%, Латвіі — на 1%, а ВУП Літвы застанецца на ўзроўні 2022 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі