У абхазскіх гарах ужо тры дні шукаюць беларускага турыста (відэа)
У Аляксандра Болахава працуе мабільны тэлефон і напярэдадні выратавальнкам удалося з ім пагаварыць.
Аднак даць нейкі арыентыр для пошукаў беларус не змог. А сёння яго тэлефон маўчыць.
Вядома, што турыст знаходзіцца непадалёку да возера Рыца. У выратавальным атрадзе пошукамі займаюцца 18 чалавек. Яны спрабуюць атрымаць ад аператара сотавай сувязі інфармацыю пра дакладнае месцазнаходжанне беларуса, паведамляе БелаПАН.