У абмен на нафту беларусы адрамантавалі б разбураныя аб'екты ў Іраку

Беларусь гатовая прыняць удзел у аднаўленні разбураных аб'ектаў у Іраку ў абмен на іракскую нафту. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлю і прыватызацыі Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Бяляеў. 
Паводле яго слоў, на такіх умовах беларускія будаўнікі гатовыя ехаць аднаўляць нафтавыя радовішчы ў гэтай краіне.

"Интерфакс"
нагадвае, што цяпер з візітам у Беларусі знаходзіцца міністр жылля і будаўніцтва Ірака Байян Дазаі. Аднак яна выказала зацікаўленасць у прыцягненні беларусаў для працы ў будаўнічай галіне — для пабудовы жылля і заводаў па вытворчасці будматэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі