У Адэсе асуджаны беларус, які ў публічным месцы займаўся сексам

У Адэсе асуджаны беларус, які ў публічным месцы займаўся сексам

У Адэсе асуджаны грамадзянін Беларусі, які ў публічным месцы займаўся сексам. Ён асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі, жанчына — на адзін год. Але суд вызваліў іх ад адбыцця пакарання на адзін год. У гэты перыяд ім давядзецца адзначацца ў пэўных органах, не выязджаць з Украіны і паведамляць пра змену месца жыхарства, піша радыё, якое фінансуецца ўрадам ЗША.

Здарэнне адбылося ў чэрвені ў адным з адэскіх пляжных клубаў і трапіла на відэа. Паліцыя заявіла, што адбылося "грубае парушэнне грамадскага парадку, якое суправаджалася выключным цынізмам". Па факце "хуліганства" распачалі крымінальную справу. "Хуліганам" за секс у грамадскім месцы пагражала да 4 гадоў турмы. Мясцовыя ўлады спачатку пагражалі прызваць мужчыну ў войска, але пасля высветлілася, што ён замежнік. Адэскія СМІ тады даведаліся, што гэта быў заснавальнік кампаніі, якая гандлюе беларускай прадукцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі