У Адміністрацыю прэзідэнта выпісалі незалежную прэсу

З незвычайнай ініцыятывай выступіў рух "За Свабоду". Каб прыцягнуць увагу ўладаў да сітуацыі з распаўсюдам недзяржаўнай прэсы, актывістамі руху арганізавана падпіска некаторых дзяржаўных устаноў на незалежныя газеты.  Вось што расказаў Еўрарадыё намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч:
"Ініцыятыва сыходзіць ад актывістаў руху "За Свабоду". Асноўная ідэя гэтай акцыі палягае ў тым, што на сёння цалкам не вырашанае пытанне з незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Перадусім, друкаванымі СМІ, якія ў сваёй большасці пазбаўленыя магчымасці распаўсюджвацца праз дзяржаўную сістэму распаўсюду: "Белпошту" і шапікі "Белсаюздруку".

Сярод установаў, якія атрымалі бясплатную падпіску - Адміністрацыя прэзідэнта, Міністэрства сувязі ды іншыя, гаворыць Юрась Губарэвіч:

"Мы падпісваем усе дзяржаўныя органы, якія непасрэдна адказныя за вырашэнне пытання распаўсюду. У прыватнасці Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства сувязі і інфармацыі, Вышэйшы гаспадарчы суд, іншыя ўстановы. Тым самым мы дэманструем, што шэраг газет вымушаныя распаўсюджвацца ў капэртах, а не па звычайнай сістэме падпіскі праз каталогі".

Як паведаміў Юрась Губарэвіч, падпіска аформленая на газету "Новы час" і рэгіянальныя выданні "Газета Слонімская" і "Вольнае Глыбокае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі