У Астане падпісаная дамова аб Еўразійскім эканамічным саюзе
Свае подпісы пад дакументам паставілі Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў.
"Мы аб'ядноўваем наш эканамічны патэнцыял... саюз найперш эканамічны, ён не закранае незалежнасці, суверэнітэту краін", — адзначыў пасля падпісання Назарбаеў.
Тры дзяржавы бяруць адказнасць гарантаваць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, здзяйсняць узгодненую палітыку ў ключавых галінах эканомікі. Дамова набудзе сілу з 1 студзеня 2015 года.
Нагадаем, 29 траўня ў Астане прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана.