У Астраўцы хлопец напаў з нажом на выпадковую прахожую

Прылада злачынства

Прылада злачынства / @Neman102

Сілавікі знайшлі і затрымалі маладога чалавека, які ў канцы мінулага тыдня з нажом напаў на жанчыну ў Астраўцы.

Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 9 сакавіка на адной з вуліц горада. На 57-гадовую жанчыну напаў невядомы. Яна пачала супраціўляцца, але пры гэтым атрымала рэзаныя раны. Нападнік уцёк. Хлопца неўзабаве знайшлі ў Маладзечне, дзе ён вучыцца. Яму 19 гадоў. Ён таксама жыхар Астраўца.

Сілавікам хлопец заявіў, што пасварыўся з дзяўчынай, раззлаваўся на ўсіх жанчын, таму і напаў на прахожую. На яго завялі крымінальную справу паводле артыкула "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК РБ). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі