У аўто праціўніка завода АКБ у Брэсце нібыта знайшлі патроны і выбухоўку (відэа)

У аўто праціўніка завода АКБ у Брэсце нібыта знайшлі патроны і выбухоўку (відэа)

Пад Брэстам на аўтадарозе на Гершоны 2 красавіка супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным затрымалі аўтамабіль Маісея Мазько — сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Пры аглядзе аўтамабіля міліцыянты знайшлі падазроны пакунак. У ім нібыта былі паляўнічыя патроны, выбухоўка і ўзрывальнікі, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які быў на месцы падзеяў, лічыць, што адбылася правакацыя спецслужбаў: "Правераны і вядомы метад, патроны яшчэ Мікалаю Аўтуховічу падкідвалі, каб яго пасадзіць".

Паводле інфармацыі праваабаронцы Рамана Кісляка, машына, на якой ехаў Маісей Мазько, належыць не яму, а кляштару, у якім ён працуе загадчыкам гаспадаркі. 

Пра інцыдэнт паведаміла і дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Паводле яго падзеі выглядалі так: "Інспектары ДАІ спынілі сёння ў абласным цэнтры аўтамабіль "Фальксваген Пасат", за рулём якога знаходзіўся 62-гадовы мясцовы жыхар. Падчас размовы і праверкі дакументаў праваахоўнікі заўважылі ў салоне палімерны пакет. У ім знаходзіліся патроны, брыкет неўстаноўленага рэчыва, а таксама прадмет, падобны па знешніх прыкметах на запал выбуховага прыстасавання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі