У Бабруйску зробяць паказальнікі да месцаў меркаваных сховішчаў
Бункер, ілюстрацыйнае фота
У Бабруйску нанясуць паказальнікі да месцаў меркаваных сховішчаў, паведамляе мясцовы гарвыканкам.
Гэта адбудзецца ў рамках вучэнняў грамадзянскай абароны, якія праводзяцца на тэрыторыі горада, "а таксама ў частцы азнаямлення насельніцтва горада з размяшчэннем меркаваных месцаў сховішча грамадзян". Чыноўнікі просяць гараджан прыняць гэтую інфармацыю да ведама.
З паведамлення застаецца незразумелым, як доўга застануцца паказальнікі пасля заканчэння вучэнняў.
Інфармацыя пра бамбасховішчы ў Беларусі непублічная. Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі называў толькі іх колькасць — пяць тысяч. Але невядома, ні дзе яны знаходзяцца, ні ў якім стане, ні хто зможа іх адкрыць для людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.