У Баранавічах страйкуюць індывідуальныя прадпрымальнікі
Яны патрабуюць сустрэчы з кіраўніком дзяржавы і вырашэньня іх праблемаў.
У аўторак у горадзе не працуюць прадпрымальнікі рэчавых рынкаў, інфармуе Радыё Свабода.
Як вядома, з 1 ліпеня пачынае дзейнічаць указ кіраўніка дзяржавы, які абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца на тэрыторыю Беларусі. ІП заяўляюць, што гэтае патрабаванне невыканальнае.
Учора ў Мінску прайшоў форум прадпрымальнікаў. Дэлегаты запатрабавалі ад уладаў арганізаваць абмеркаванне сітуацыі непасрэдна з Адміністрацыяй прэзідэнта, а не з урадам. Яны спадзяюцца, што такім чынам удалося б данесці да Аляксандра Лукашэнкі "рэальную і аб'ектыўную інфармацыю". Прадпрымальнікі таксама прапанавалі Лукашэнку ў найбліжэйшы час правесці першы агульнанацыянальны з'езд прадпрымальнікаў Беларусі.
“Ніхто ў Мытным саюзе не працуе па ўмовах Мытнага саюза, акрамя беларусаў”
Здымак з архіву. Фота — Еўрарадыё