У Баранавічах жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў праз камп'ютарную залежнасць

У Баранавічах жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў праз камп'ютарную залежнасць

У Баранавічах непітушчую жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў. Прычынай стала яе празмернае захапленне камп'ютарам, піша газета "Наш край".

Трывогу забілі школьныя настаўнікі: яны не маглі трапіць дадому да вучня малодшых класаў, а маці, якая адна выхоўвае дзіця, не ішла на кантакт са школай.

Педагогі звярнуліся ў камісію па справах непаўналетніх. І тая высветліла, што дзіцем займаецца бабуля. А маці хлопчыка нідзе не працуе і шмат часу бавіць у сацыяльных сетках, дзе кантактуе з процілеглым полам, каб уладкаваць асабістае жыццё. У вольны ад такіх кантактаў час яна гуляла ў камп'ютарныя гульні.

Дарэчы, каб трапіць у кватэру, чальцам камісіі па справах непаўналетныіх спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Маці гуляла ў віртуальныя гульні, таму нікому не алчыняла дзверы ў кватэру.

Камісія па справах непаўналетніх пастанавіла забраць дзіця з сям'і. Хлопчык прызнаны маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Маці далі шэсць месяцаў на выпраўленне сітуацыі. Жанчыне дапамаглі ўладкавацца на працу, накіравалі на кансультацыю ў псіханеўралагічны дыспансер. Але, як піша газета, жанчына не пажадала выправіць сваё жыццё. Таму рашэннем суда яе пазбавілі бацькоўскіх правоў.

Сёння яе сын выхоўваецца ў замяшчальнай сям'і.

Фота: ya-roditel.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі