У Беларусь прыедзе намесніца генсакратара Савета Еўропы
8 чэрвеня ў Мінску чакаюць намесніцу генеральнага сакратара Савета Еўропы — першую жанчыну, якую абралі на гэты пост, Мод дэ Бур-Букікіё. Візіт адбудзецца з нагоды адкрыцця ў інстытуце журналістыкі БДУ інфапункта Савета Еўропы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намесніца кіраўніка ўпраўлення міжнародных сувязяў БДУ Людміла Кацько.
Людміла Кацько: "Мяркуецца, што ў цырымоніі адкрыцця будзе ўдзельнічаць міністр замежных спраў Славеніі Самуэль Жбогар, які зараз з'яўляецца старшынёй Камітэта міністраў Савета Еўропы, намеснік генеральнага сакратара Савета Еўропы Мод де Бур-Букіккіё, з беларускага боку, напэўна, чакаецца ўдзел міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава. Магу здагадвацца, што будзе ўдзельнічаць і рэктар БДУ".
Інфапункт будзе папулярызаваць дзейнасць Савета Еўропы, інфармаваць насельніцтва і арганізацыі аб задачах і прыярытэтах гэтай арганізацыі.
Фота — www.newsgeorgia.ru