У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура (фота)
Ён наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам.
Як інфармуе БЕЛТА, запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадуры. Гаворка пойдзе пра гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы. Кіраўнікі краін маюць намер абмеркаваць рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў.
Нагадаем, Нікалас Мадура быў абраны прэзідэнтам Венесуэлы на датэрміновых выбарах у красавіку. Іх прызначылі пасля смерці ад рака прэзідэнта Уга Чавеса.
Фота — БЕЛТА