У Беларусі няма пэўнасці, хто павінен займацца падрыхтоўкай Еўрабачання-2010
У Беларусі пакуль не вызначыліся, хто будзе займацца адборам і падрыхтоўкай удзельніка конкурсу "Еўрабачанне-2010", які пройдзе ў траўні наступнага года ў Нарвегіі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.
Ён растлумачыў, што заяўку падала Белтэлерадыёкампанія , але пакуль яна не вызначалася з выбарам канкурсанта, бо і АНТ планавала рыхтаваць удзельніка.
Адказваючы на пытанне, ці не "праляціць" Беларусь міма "Еўрабачання", Мартыненка заявіў, што гэтага баяцца няма падставаў. Па ягоных словах, першы этап — падаць заяўку, другі — у наступным годзе абраць удзельніка. Пры гэтым удзельніка, да прыкладу, можа абраць кіраўнік тэлекампаніі, які падаваў заяўку.
"У нас праводзяцца нацыянальныя адборы, каб падагрэць цікавасць да конкурсу. Таму яшчэ ёсць час, каб вызначыцца. Дзесьці да сакавіка", — адзначыў Мартыненка.