У Беларусі пройдуць маштабныя археалагічныя даследаванні аднаго з раёнаў

У Беларусі пройдуць маштабныя археалагічныя даследаванні аднаго з раёнаў

У Беларусі пройдуць маштабныя археалагічныя даследаванні аднаго з раёнаў. Сярод кандыдатаў — Ашмянскі, Слонімскі, Дзятлаўскі і Мінскім раёны. Пра гэта газеце “СБ. Беларусь сегодня” паведаміў намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Вадзім Лакіза. Паводле яго слоў, наша краіна вывучана археолагамі толькі на 20%. У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў налічваецца каля 2 тысяч помнікаў археалогіі, яшчэ некалькі тысяч уваходзяць у рэестр археалагічных аб’ектаў. Аднак шмат цікавых аб’ектаў дагэтуль не адшуканыя і не даследаваныя.

У планах беларускіх навукоўцаў — стварэнне падрабязнай археалагічнай карты Беларусі. А для гэтага трэба правесці суцэльнае абследаванне тэрыторыі, з прыцягненнем не толькі навукоўцаў, але і валанцёраў, студэнтаў. Сёлета мусіць быць распрацаваны пілотны праект, які запатрабуе значных матэрыяльных выдаткаў і сур’ёзнай навуковай падрыхтоўкі. Маштабныя даследаванні пачнуцца з аднаго раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі