У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя Telegram-каналы і чаты

У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя Telegram-каналы і чаты

У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя Telegram-каналы і чаты: "Отряды Гражданской Самообороны Беларуси", "Дружины Народной Самообороны", "ОГСБ чат" і "ДНС чат". Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прыняў такое рашэнне 30 чэрвеня па матэрыялах ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.

Сцвярджаецца, што там "падбухторвалі да масавых беспарадкаў, вандалізму, блакаванню руху", былі пагрозы, абразы на адрас сілавікоў, суддзяў і г. д.

Цяпер за распаўсюд інфармацыі са згаданых чатаў і каналаў пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі