У Беларусі створаць Бюро страхавых гісторый для барацьбы з махлярствам

Паводле слоў намесніка міністра Максіма Ермаловіча, гэта будзе самастойны орган пры Мінфіне. Пастаўленая задача стварыць Бюро страхавых гісторый на працягу года і інтэграваць у новую сістэму ўсе 25 айчынных страхавых кампаній. Дзейнічаць яно будзе па тым жа прынцыпе, што і нядаўна створанае Бюро крэдытных гісторый. Ужо праведзеныя кансультацыі з Нацбанкам.



Ермаловіч звярнуў увагу на той факт, што на сённяшні дзень страхавыя кампаніі слаба ўзаемадзейнічаюць, кожная з іх мае ўласную базу кліентаў і не абменьваецца інфармацыяй з канкурэнтамі. А гэта стварае добрыя ўмовы для дзейнасці страхавых махляроў. Асабліва напружаная сітуацыя існуе ў сферы страхавання аўтатранспарту, адзначае "Ежедневник".

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі