У Беларусі ў парку "Вялікі камень" 80 кітайцаў чакае двухтыднёвы каранцін
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пад Мінскам рыхтуюцца да прыезду 80 кітайцаў. Раней чакалася, што з навагодніх канікул у КНР іх вернецца значна больш — каля 400. Аднак каранавірус у Кітаі ўнёс свае карэктывы. Як паведамляе sb.by, супрацоўнікам шэрагу дзяржкампаній у КНР забаранілі выязджаць у замежныя камандзіроўкі. А нямала іх якраз і працавала ў "Вялікім камні".
У парку рыхтуюць спісы тых кітайцаў, якія ўсё ж вернуцца ў Беларусь. Праводзіцца аналіз рэгіёнаў, з якіх яны будуць прыбываць. Некалькі чалавек з праблемнай правінцыі Хубэй застануцца ў Кітаі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск кітайцы пройдуць спецтэст, які вызначыць стан іх здароўя. Па прыбыцці ў індустрыяльны парк яны трапяць на двухтыднёвы каранцін. Гэты "адпачынак" ім аплацяць. А пакуль на шэрагу аб'ектаў працуюць беларускія субпадрадныя арганізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.