У Беларусі ўкраінца вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі ў ЕС

Момант затрымання падазраванага / ГПК
Момант затрымання падазраванага / ГПК

Полацкія памежнікі затрымалі ўкраінца па падазрэнні ў арганізацыі незаконнай міграцыі ў Еўропу, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

Грамадзянін Украіны паспрабаваў даць хабар службовай асобе Полацкага памежнага атрада за дапамогу двум грамадзянам Кыргызстана ў незаконным перасячэнні мяжы з Беларусі ў Літву. Акрамя таго, памежнікі ўсталявалі саўдзельнікі зламысніка — грамадзяніна Беларусі, — піша ДПК.

Таксама ведамства публікуе запіс, на якім адзін мужчына перадае пачак цыгарэт іншаму са словамі "дома пакурыш". Як вынікае з іх гутаркі, у пачку $50.

Украінца і беларуса затрымалі. На іх завялі крымінальныя справы па ч. 2 арт. 371-1 (Арганізацыя незаконнай міграцыі), ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 431 (Дача хабару) КК Беларусі. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер мужчыны знаходзяцца ў СІЗА № 2 г.Віцебска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі