У Беларусі выбралі лепшую карову (фота, відэа)
Мерапрыемства прайшло ў чацвер у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2013".
У конкурсе ўдзельнічалі 24 каровы з 24 беларускіх прадпрыемстваў. Журы, у якое ўваходзілі два спецыялісты з Нямеччыны і адзін з Беларусі, ацэньвала жывёлаў падчас іх дэфіле. Самым галоўным крытэрам было тое, як выглядае вымя і якую колькасць малака дае карова.
Лепшай прызналі карову з агракамбіната "Сноў", інфармуе сайт onliner.by.
Што вырабляюць з жывёламі ў аграгарадку пад Брэстам (відэа)
Фота — onliner.by