У Беларусі з 1 красавіка вырасце падатак на сабак

Калі сабака не лічыцца патэнцыйна небяспечнай, плаціць трэба будзе на 1,8 рубля больш / 1prof.by
Калі сабака не лічыцца патэнцыйна небяспечнай, плаціць трэба будзе на 1,8 рубля больш / 1prof.by

Стаўка падатку для тых, хто трымае патэнцыйна небяспечных сабак, з 1 красавіка павялічыцца на 9 рублёў і складзе 55,5 рублёў.

Уладальнікі іншых парод павінны будуць плаціць 11,1 рублёў. Гэта на 1,8 рубля больш, чым да зменаў. Аб новаўвядзеннях паведамляе тэлеграм-канал ЖКГ Мінска.

Падаткі вырастуць не для ўсіх жыхароў Беларусі. Паколькі мясцовыя дэпутаты маюць права зніжаць стаўкі па гэтым падатку, некаторыя мінчане будуць плаціць нават менш, чым да 1 красавіка. 37 рублёў — за пароды, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных. Цяпер за іх трэба плаціць 46,5 рублёў. Для астатніх парод па Мінску падаражанне будзе, як і па ўсёй краіне — з 9,3 рублёў да 11,1 рубля.

У спісе патэнцыйна небяспечных парод 40 пунктаў. Іх можна знайсці на сайце падатковай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі