У Беларусі забаранілі папулярныя маркі кавы і гарбаты — Greenfield, Tess, Жакей
У Беларусі забаранілі расійскія маркі кавы і гарбаты, ілюстрацыйнае фота
У Беларусь забаранілі ўвозіць прадукцыю расійскай кампаніі "Орими" — буйнога пастаўшчыка гарбаты і кавы.
Імпарцёрам і гандлю загадана прыбраць з продажу тавары кампаніі. Адпаведнае рашэнне намеснік кіраўніка Мінздароўя, галоўны дзяржаўны санлекар Аляксандр Тарасенка падпісаў 1 красавіка. Забарона набыла моц з моманту падпісання дакумента
Прычынай называецца тое, што ў чорнай гарбаце "Прынцэса Кандзі" і "Гіта" ўтрыманне цвілі перавышае дапушчальную норму. Парушэнні знайшлі ў розных рэгіёнах краіны.
Кампанія "Орими" выпускае мноства папулярных у Беларусі марак гарбаты і кавы — Greenfield, Tess, Jardin, "Прынцэса Нуры", "Прынцэса Ява", "Прынцэса Кандзі", "Жакей", "Гіта", "Жамчужына Ніла", "Шах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.