У Беларусі змяніўся парадак падачы электронных зваротаў

Пачало дзейнічаць чарговае новаўвядзенне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пачало дзейнічаць чарговае новаўвядзенне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Сёлета пачалі дзейнічаць змены ў закон "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Цяпер электронны зварот можна падаць толькі з выкарыстаннем дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да сістэмы ўліку і апрацоўкі. Раней жа даводзілася рэгістравацца на асобных інтэрнэт-рэсурсах дзяржаўных структур.

Пры рэгістрацыі на сайце карыстальніку трэба абавязкова пацвердзіць рэгістрацыю. Сярод варыянтаў — праз мабільны тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі