У Беларусі з'явіліся новыя 11 генералаў

Аляксандр Лукашэнка надаў палкоўнікам Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму чарговае воінскае званне генерал-маёра, інфармуе БЕЛТА.

Палкоўнікам міліцыі Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько нададзенае чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі. Віктар Дубавец — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік дэпартаменту фінансаў і тылу. А Віктар Сянько ўзначальвае мінскую абласную міліцыю.

Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Худалееву нададзена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы.

Званне генерал-маёра юстыцыі атрымалі палкоўнікі юстыцыі Аляксей Волкаў, Алег Шаркоў і Максім Варонін.

Палкоўніку фінансавай міліцыі Ігару Маршалаву нададзена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі.

Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу атрымаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

Намесніку генпракурора Аляксандру Дубаву нададзены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.

Ілюстрацыйнае фота — ctv.by і БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі