У Браслаўскім раёне ўсталявалі помнік з расійскім двухгаловым арлом

У Браслаўскім раёне ўсталявалі помнік з расійскім двухгаловым арлом

У Браслаўскім раёне ўсталявалі помнік з расійскім двухгаловым арлом. Памятны камень у пачатку лета з'явіўся на тэрыторыі Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Фота змясціў на сваёй старонцы ў Facebook віцебскі журналіст Зміцер Казакевіч.

Як інфармуе nn.by, намесніца дырэктара навучальнай установы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ніна Лапкоўская тлумачыць, што помнік усталявалі "з павагай да мінулага". У 1803-м у Расійскай імперыі пачалі адкрываць уезныя гарадскія вучэльні. З'явілася такая і ў Відзах. "Гэта была Расійская імперыя, таму мы ўсталявалі такі памятны знак, — кажа Лапкоўская. — Гэта выключна наша бачанне, нам ніхто яго не навязваў".

Праект быў рэалізаваны на сродкі навучальнай установы. Ініцыятарам выступіў дырэктар каледжа Міхаіл Смірноў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі