У Брэсце хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры

У Брэсце хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры

Надзвычайнае здарэнне ў Брэсце: хлопец лез праз металічную агароджу і нагой павіс на вострым штыры. Як перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра гэты інцыдэнт паступіла сёння ў 5.38 на лінію хуткай медыцынскай дапамогі. Медыкі прыбылі на месца здарэння і тады ўжо выклікалі выратавальнікаў.

Як выявілася, хлопец 1994 года нараджэння пад раніцу гуляў з сябрамі па горадзе вуліцай Войкава і яму раптам закарцела пералезці праз агароджу на тэрыторыю вагоннага дэпо. Але ён зачапіўся нагой за востры штыр ўверсе агароджы, таму самастойна злезці не змог.

Супрацоўнікі МНС вызвалілі небараку з гэтай пасткі і перадалі медыкам. У хлопца колатая рана левага сцягна, да таго ж ён быў у стане алкагольнага ап’янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі