У чацвер на поўдні Беларусі чакаецца да 27 цяпла
Уначы і раніцай на ўсходзе пройдуць дажджы і навальніцы.
2 ліпеня ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы і раніцай у Магілёўскай і Гомельскай абласцях прагназуюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночны, 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — ад 21 цяпла на поўначы нашай краіны да 27 на поўдні, паведамляе БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА