У чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы

У чацвер у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы

У бліжэйшыя суткі, 14 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць навальніцы, уначы па ўсходзе пройдуць моцныя дажджы.

Уначы і раніцай месцамі будзе туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, па паўночным усходзе ўдзень з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, удзень — ад 6 да 13 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 4-10 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі