У чым менавіта абвінавачваюць Паўла Дурава — стане вядома 26 жніўня

Павел Дураў

Павел Дураў / ВКонтакте

У чым менавіта абвінавачваюць Паўла Дурава і дзе ён будзе чакаць суда (калі яго не выпусцяць адразу без прад'яўлення абвінавачанняў) — стане вядома толькі 26 жніўня. Пракуратура Парыжа зробіць заяву пра працэсуальны статус заатрыманага заставальніка Telegram у панядзелак.

Раней французскія медыі паведамлялі, што гэта будзе вырашана ўжо сёння. Але афіцыйных пацвярджэнняў гэтай інфармацыі не было.

Заснавальнік і кіраўнік Telegram Павел Дураў затрыманы ўвечары 24 жніўня ў парыжскім аэрапорце "Ле-Буржэ", калі ён прызямліўся і выйшаў са свайго прыватнага джэта. Справа супраць яго заснаваная на тым, што праз адсутнасць мадэрацыі ў тэлеграме мільянер з’яўляецца саўдзельнікам незаконнай дзейнасці. А менавіта — наркатрафіка, махлярства, тэрарызму, распаўсюджвання дзіцячага порна і гэтак далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі