У Добрушы будаўнік з Кітая нанёс нажавое раненне земляку
Пацярпелага даставілі ў лякарню.
У Добрушы 47-гадовы грамадзянін Кітая з-за непрыязных адносінаў параніў 32-гадовага земляка нажом. Як піша “Гомельская праўда”, здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы, на якой абодва працавалі.
Пацярпелага даставілі ў лякарню. Кітайскаму будаўніку абвінавачванне ў наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання.
Нагадаем, што цягам апошняга тыдня кітайцы ў Добрушы неаднаразова траплялі ў зводку здарэнняў: у мінулы чацвер будаўнікі з КНР зладзілі масавы страйк у сувязі з неатрыманнем заробкаў ад працадаўцаў, а ў сераду на рацэ Іпуць патануў кітайскі грамадзянін.