У Дзень салідарнасці ў Мінску затрыманыя 5 моладзевых актывістаў

У Мінску затрыманыя пяцёра актывістаў аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь". Пра гэта агенцтву БелаПАН па тэлефоне паведаміў адзін з затрыманых, лідэр аргкамітэта Артур Фінькевіч. А.Фінькевіч, Алесь Сцепаненка, Валер Саковіч, Сяргей Кастыленка і Алег Керальяны былі затрыманыя ва ўнутраным дворыку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Актывісты раздавалі студэнтам улёткі з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. Ва ўлётках таксама нагадвалася, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праводзіцца акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых.

Актывістаў затрымалі людзі ў цывільным. Потым іх адвезлі ў Маскоўскі РУУС Мінску. Што інкрымінуюць затрыманым, Фінькевіч не ведае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі