У Глыбокім выпадкова адкапалі фрагмент пабудовы XVIII стагоддзя (фота)
Гэта здарылася падчас пашырэння прыватнай крамы.
Як сцвярджаюць краязнаўцы, гэтая пабудова, хутчэй за ўсё, карчма, належыла ўніяцкаму кляштару базыльянаў, які больш за 200 гадоў існаваў у мястэчку Беразвечча. Цяпер гэта ўжо тэрыторыя Глыбокага, а на месцы былога кляштара размешчана калонія строгага рэжыму.
Дарэчы, на міжваенных здымках кляштара з боку возера Падлазнага гэты будынак добра бачны.